Што чалавеку горш за усё?

Што чалавеку горш за ўсё?
Хтось кажа –  смерць, а хтось – хваробы,
Адным – жабрацтва шкумаццё,
Другім – не мець у сэрцы Бога.

Спыталі тое ў мудраца:
“А ты што думаеш, шаноўны?”
Ён адказаць паабяцаў,
Паразважаўшы больш грунтоўна.

І так, і гэтак бавіў час,
І там, і тут шукаў цярпліва.
І вось, нарэшце, даў адказ,
Ды не звычайны –  ўсім на дзіва:

“Ўсяго гаротней на зямлі
Не атрымаць чаго жадаеш.
Але яшчэ найгорш, калі
Чаго не хочаш, атрымаеш… “


Рецензии
Очень здорово! Всё понимаю, а ответить по-белорусски не могу. С теплом, Виталий

Виталий Копусь   18.11.2012 18:06     Заявить о нарушении
Спасибо! - ДзякуЙ! :-)

Демьянова Татьяна Дмитриевна   19.11.2012 22:01   Заявить о нарушении