Няма хады сярод балот...

Няма хады сярод балот,
Толькі дрыгва, толькі багна,
Аб чымсьці шапаціць чарот,
Ды вольхі чорныя дрыжаць.

Лясное, дзікае прывольле
З дзіцячых год у душы маёй
І плач кнігаўкі над полем,
Што яшчэ каняю завём.

Мяняе час, зямлю і нас,
Балоты, рэчышчы, лясы,
Але ўспомніш сотні раз,
З хат родных галасы

І як над полем, і над лесам,
Усё тая ж кнігаўка крычыць,
Мабыць аб тым, аб самым вечным,
Што не мяняецца ў жыцці.

-29.04.12



Рецензии