Чужына знудз ць, час сажве...
Чужына знудзіць, час сажве,
Душа прыціхне ў свавольстве
І нас жыццё не пазаве
На вёсны новыя, у госці.
Будзе кірмаш яго гудзець
Усім названым і выбраным,
Ім - срэбра-золата, нам - медзь
Заплачана, падана.
Апошні певень прахрыпеў -
Не шкада - бо аднаго даволі,
Што душа падманам не жыве,
Ёй без Радзімы, як без волі.
-27.04.12.
Свидетельство о публикации №112102204438