цыкл Роднай мове
1.
Дано жыццём адно натхненне:
Не рабаваць, не ашукаць -
Найсці каштоўнае каменне
І душу імі чараваць.
Ім не ўладальнікі гады
І не туманяць кіламетры,
Яны прыходзяць нам тады,
Калі суцішыць боль патрэбна.
І за душою ўторыць сэрца,
Што незабыўная нідзе –
Ад калыскі, ад маленства,
Нас мова родная вядзе.
-28.01.12.
2.
Шукаў не скарб таемны
Ад сівых вякоў.
Згубіў і знайшоў вернасць
Да зноў набытых слоў,
Што ад Сымона Буднага,
Францыскі Скарыны,
Што гомельскімі вулкамі,
З юнацства, следам йшлі,
Цераз ліхалецці,
Забыццё й нябыт,
Вядуць к роднай зямельцы -
Аддаць свае даўгі!
-30.01.12.
Свидетельство о публикации №112102203154