Сумна будзем зыходз ць у пекла
Не азірнуўшыся нават ні разу?
А мне так не хочацца проста памерці,
Не станцаваўшы апошні свой танец!
У пляскі жартлівыя са смерцю пушчуся,
Выклікаўшы, мабыць, чыюсьці нянавісць,
Бо я так проста, ні каму не здадуся,
Кланяцца, літасць маліць, я не стану!
Я ж беларус, я да подзьвігу годны,
Я за Радзіму, за маці, за кут!
Кожнаю клеткай сваёй нясу гонар,
Бо гэта ж пашана вырасці тут!
Чуць, як ласкава льецца крыніца,
Бачыць, як зранку зіхоціць раса,
Пах адчуваць, сасновай жывіцы,
Смак яшчэ цеплага малака.
Усе бы аддаў, каб толькі квітнела!
Каб ты мацнела, старонка мая,
Каб пад тваім небам смяяліся дзеці,
І не змаўкала тут мова мая…
Свидетельство о публикации №112102210946
З пошаною)
Роман Шулевский 23.10.2012 15:59 Заявить о нарушении
Евгений Пешко 23.10.2012 16:18 Заявить о нарушении