Вiнаваты
Замёрзлы цыферблат спынiў твае жаданнi.
За вольнасць дум тваiх цябе вядуць за краты.
Ты iншы,не такi.За гэта вiнаваты?
I металiчны гук зноў адбiваюць дзверы.
Iзноў цябе вядуць i б’юць нiбыта зверы.
Цярпi,цярпi!!!Хрыстос быў некалi распяты
Таму што не такi.За гэта вiнаваты...
Ты чуешь, як iдзе народ твой грамадою?
Скiдае кайданы i крочыць за табою,
Каб разам супынiць, перамагчы вар’ятаў,
Каб болей не было за думкi вiнаватых!!!
2012,2020г
Свидетельство о публикации №112102102610