***

* * *

З Пастаў да Гомеля няблізка,
І з указальнікаў-слупкоў
Збіраецца дарогай нізка,
Нібыта новы верш з радкоў.

Пакінулі мы край Дубоўкі,
На Вязынку ляжыць наш шлях.
Ды задуменная сяброўка
Сказала з сумам у вачах:

“Прашу я ў Мядзелі спыніцца.
Хачу праведаць землякоў,
Сваей радзіме пакланіцца
І памяці маіх бацькоў”.

Ці ж мы маглі праехаць міма?
Не трэба тут ніякіх слоў.
З маленькай кожнае радзімы
Расце сусветная любоў.

З зямлі бацькоўскай. Ад калыскі
І да апошняе мяжы.
З Пастаў да Гомеля няблізка.
Дарога шэрая бяжыць.

І ўсе маўчым мы вінавата.
І кожны згадвае найперш
Свой двор, дзе апусцела хата.
А на лісток кладзецца верш.


Рецензии
I шмат тых хат, што склалi крылы,
Нiбыта птушкi. На раллi
Дауно ляжыць дзярван пастылы.
Але ж - нямя радней зямлi!

Валус Калейс   16.11.2014 10:25     Заявить о нарушении
Нямя радней зямлi. I сэрца
Шчымiць i млее зноў i зноў,
I рвецца надвая - iмкнецца
Як птушка з выраю, дамоў...

Шчыра дзякую Вам, Валус!

Елена Матвиенко Кобзева   17.11.2014 20:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.