Рассыпаныя журавiны
мужественному человеку,
земляку-хлебопашцу
Терентию Яковлевичу Шушкевичу,
ответившему на все вызовы НКВД
одной фразой: "Не признаю!")
Тарэнтава гара –
З дзяцiнства успамiны:
Дзе свецiцца зара –
Чырвоны куст калiны.
...Сцяжынка пралягла
Ад роднага парога,
А у канцы звiла
Гняздзiлiшча трывога.
Жыў дзядзька-беларус
З карнями, як то дрэва,
Зжымаў кулак у хруст,
Калi тужылi нэрвы.
Святло чарпаў з зарнiц,
Што паўстаюць над лесам,
I пiў ваду з крынiц,
А водар браў з пралесак.
I на гару хадзiў,
Каб жыта там пасеяць,
Бо шчасце старажыў,
Каб не зышло на смецце.
I па карчах вадзiў
Каня i плуг разорны -
Узняць, амаладзiць
Кусок зямлi засорны.
З разлапiстых ялiн
Яму спявалi птушкi:
«Тарэнта, ты адзiн
Гару падняць уздужыў.
Збiраеш каласкi,
Нясеш - напоўнiць хату,
Але чаму вiскi
Ужо бялеюць ватай?»
...Не птушка – чалавек,
Каму зайсцiла вочы,
Што нехта супраць рэк
Iсьцi наверх ахвочы.
Замест жыцця хвiлiн,
Адпушчаных прыродай,
Ён лье на хлебны млын
Палыннай квецi воды.
I вось ужо грачы
Расселiся на пашнi.
Пашто, мацi, крычыш,
Гасподзь святло не кажа?
Дык гэта не грачы, -
Ганцы з ураднай зграi:
Тырана палачы,
Прыхiльнiкi расправы.
...Над вёскай дзецкi плач:
«Вы не чапайце бацьку!»
Смяецца услед палач –
Яму жыццё, як цацка.
...У Оршы, у турме
Тарэнту расстралялi,
З гадамі палыхне:
«За што жыццё укралi?»
Навешалi сабак
Дзеля якойсьцi мэты,
Што ён збiраў не злак –
Пёк на гары сакрэты.
А потым з-за мяжы
Прыносiў цыгарэты,
З палякамi дружыў,
И шлюб трымаў з Анэтай.
...Адзiны меў сакрэт
Зямлi сваёй араты:
За iм уворны след
У лёс, да роднай хаты.
...Цяпер на той гары
Вiтае дух Тарэнты -
У каранях, жывы,
Яго ступнёй сагрэты.
I ходзiць ды маўчыць -
З гары, праз лес, к калiне,
Пад ногi не глядзiць:
Там слёзы - журавiны...
P.S. Рассказ "Тарентова гора" читайте в "Прозе.ру", там же - статья о трагедии 37-го года под названием "Хлебное вино и лошадь для "шпиона".
На снимке: сосна на Тарентовой горе - из одного корня четыре стройных прямых ствола, именно столько человек насчитывала семья крестьянина, когда случилась трагедия.
Фото Владимира Шушкевича.
14.10/12
Свидетельство о публикации №112101407261
Калi цiкава, дык прапаную - http://www.stihi.ru/2013/10/24/8226.
Ваша прозвiшча - беларускае вельмi знаёмае.
Зинаида Фиранчук 2 23.02.2014 21:41 Заявить о нарушении
Вельмі прыемна, што нас аб'ядноўвае тэма. Але безрадасна, што яна трагічная. Будзем рабіць вывады.
Што беларуская мова зыходзіць, не магу з Вамі пагадзіцца, бо ў Мінску сустракаў многа маладых людзей, якія размаўляюць па-беларуску.
Скажыце, калі ласка, у чым маё прозвішча - для Вас вельмі знаёмае?
З паважаннем,
Василий Азоронок 02.03.2014 10:22 Заявить о нарушении
А прозвiшча Ваша - цi то псьменник, цi драматург, цi рэжысёр беларускi з таким прозвчшам - не памятаю. Толькi - вельм знаёмае.
Зинаида Фиранчук 2 03.03.2014 13:48 Заявить о нарушении
Але нехта ўпарта сцірае мае словы, а нейкі Майкл застаецца.
Василий Азоронок 09.02.2017 10:47 Заявить о нарушении
Зинаида Фиранчук 2 09.02.2017 15:57 Заявить о нарушении
Василий Азоронок 09.02.2017 20:57 Заявить о нарушении