Нешта
памірае тут зерне іржы.
павуцінне спавіла клён.
гэта ж сон. усяго толькі страшны сон.
не ламай яго, Госпад наш, не ламай.
хай жыццё яму будзе бясконцы май.
хай пярсцёнак коціцца залаты.
Ты ж усё ведаеш, будзь з ім, хто, як не Ты.
не карай яго, Божачка, не карай.
дай сумленне, мужнасць, жаданне дай.
вушы затулі і мяне не чуй.
раптам пра яго плакаць захачу.
Свидетельство о публикации №112101401102