мой апошн кадз ш па табе
што здавалася – раней памёр я.
твая агонія была падобна да завіткоў спіралі
бялку, і пры кожным новым -
чакаў - канец - але ты яшчэ дыхала
хапаючы паветра.
я маліўся кляўся выменьваў усё што належала
мне за твой апошні ўздых,
і калі ты памёрла -
растала знікла -
ты стала ўсім -
поўняю зоркай і ноччу -
ты стала табула раса -
пустэчай бясконцасцю і той самай невыноснай лёгкасцю
майго цяпер бессэнсоўнага быцця.
і дакрычацца бы да млечнага шляху -
- Авэ, Авэ, - я крычу лёсу сваё Авэ,
але не -
і гэта быў твой апошні фак, твой пратэст -
апошняя іголка пад маем пазногцем -
увагнаная ў нерв шпілька, -
як ты цяпер, напэўна, рагочаш -
а мне бы выць і шкадаваць што не зашморгнуў раней
нітку на тваёй шыі - ты стала лепшай часткай мяне
хаваешся ў закутках душы
ў крывяных цялах
у кожным руху пальцаў - …
ты ўва мне няроўным рытмам дыхаеш
пазбаўляючы фізіку свайго мета -
... і я ахрып чытаючы нараспеў
па цябе свой ;;маўклівы кадзіш.
Свидетельство о публикации №112101200111