Паспрыяла

Пагода шэпча пачынаць,
адпавядаць яго надхненню.
Надвор'е столькі дзён прыемна,
а перашкоды патаемны
настолькі(!) - Мне не адшукаць.
Ці варта болей дадаваць?
Хачу.
Магу і сапсаваць.
Але сурочыць не хачу.
Як восень летняга дажджу,
я тых сурочанняў вазьму,
каб толькі зрэдку і было
ў настроі лепшым небыццё -
дазвол спыніць дажджу жыццё.
У кроплях кожнага радку
вада вядзе наніз сяўбу.
Дзесьці ўгары лунае маг.
Ён чараўнік, не йначай. Так.
Я так хацеў знайсці сваю
пагоду ўлад сканання дню.
Хаця б на словах змайстраваць.
А ён падслухаў, каб пачаць,
і мне пакінуў прыбіраць.


Рецензии
Так прыемна чытаць беларускія словы,
і душа так і плавіцца плаўленым сырам...
так цудоўна, пявуча чароўная мова...
і плывуць, і плывуць як аблокі радкі.


Альжбэта Палачанка   25.06.2014 18:05     Заявить о нарушении
Трошкі "Вераніку", што з Багдановіча і Песняроў разам капіраваў.
У арыгінале - "Ізноў пабачыў я сялібы".

Владимир Кабердин   25.06.2014 18:12   Заявить о нарушении

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →