Г мн Гродна
Словы: Аляксей Сымановіч
1.
Горад наш мілы – Мінулага подых!
Рэха Гародні – блакіт даўніх дзён.
Бацюхны-Нёмана дзіўныя воды
Сэрца зманілі ў чароўны палон.
Горад, каханы з дзяцінства самога:
Парк Жылібера, масты, кірмашы…
Вобраз на сэрцы аленя святога
Мы пранясем праз стагоддзі ў душы.
Прыпеў.
Разам з табой, дом наш каханы,
Крочым паволі мы па жыцці!
Гродна! Заўжды запаветнай пашанай,
Верай нашчаднай да сонца ляці!
2.
Горад наш слаўны – навукі суквецце!
Талентаў шмат для Айчыны адкрыў…
Горад, найлепшы на усім белым свеце,
Лёс наш надзеяй святой акрыліў!
Горад, дзе праўдай становіцца мара!
Вулачкі вузкія, плошчы, дамы,
Стэфан Баторый і Вітаўта Фара –
Гэта наш Гродна, і ў гэтым усім – мы!
Прыпеў.
Разам з табой, дом наш каханы,
Крочым паволі мы па жыцці!
Гродна! Заўжды запаветнай пашанай,
Верай нашчаднай да сонца ляці!
3.
Родны абсяг! Невымоўнасць пяшчоты!
Спевы Гародні – надхмар'е надзей!
Любы куток! Мілагучнасць сумоты!
Горад каханы – усмешкі дзяцей!
Горад наш чысты, утульны, прыгожы!
Па-над табой – дум нястрымных абшар.
Памяці вецер шуміць ля Каложы…
Гродна – наш горад,
Гродна – наш гонар,
Гродна – наш гонар і край светлых мар!
Прыпеў.
Разам з табой, дом наш каханы,
Крочым паволі мы па жыцці!
Гродна! Заўжды запаветнай пашанай,
Верай нашчаднай да сонца ляці!
Восень, 2007
Свидетельство о публикации №112100810641