Верш пра Пiсьменства
Замежнаю зброей
Прайшліся ў вагні па заветам
Сякерныя промні
Чужынскіх гісторый
Абрублены сцежкі да свету.
Паэма
Раман
Памфлет стогадовы
Нататкі загінулі ў гэтым.
*** *** ***
Імгнення да думак
"Сваёй роднай працай
Калі адраджаць будзем?.." - "Потым..."
Пiсьменства наладзiць
Пісьменства загоіць
Катоўных гісторый прыгнёты.
Свидетельство о публикации №112100606021