золата восенi з паламаным пальцамi

Жанчыны ў парку зграбаюць
жоўтае золата восені
ў вялізныя брудныя гурбы.
Кляновыя далоні
        з паламанымі пальцамі
страчваюць свой колер
       і ператвараюцца ў смецце.
Але дрэвы
даюць нам яшчэ адзін шанс
адчуць цяпло іх душ.

І зноў ляцяць і ляцяць
сонечныя душы дрэў
у нашы далоні.


Рецензии
І адчуўшы цяпло кляновай далоні на сваёй, я падыду да дрэва і ласкава скажу "дзякуй за часцінку тваёй душы, якая будхе жыць, пакуль не наступіць вясна, і не з*явіцца новае лісце, пакуль паламаныя пальцы не адрастуць занава..." А потым сярод зімы я знайду гэты лісцік, і ён, магчыма,сагрэе чыюсці душу...

Дзякую за верш... А мы праходзім міма і не прыкмячаем прыгажосці...

З павагаю

Мария Якимович Щелкова   20.10.2013 23:39     Заявить о нарушении
Дзякуй,Марыя. Чаму ж не прыкмячаем, нават душою адчуваем.І яна баліць, калі прыгажосць ператвараецца ў смецце.

Лариса Винникова 2   21.10.2013 00:36   Заявить о нарушении