Мары

  Ля возера казка блукае.
Мабыць дзяўчынку шукае?
Ды шэпча гара  Мiлосцi 
касцёлу Слабодскаму  штосьцi.

Пра шлюб, пра дзявочыя мары,
дзе ўсё да густу, да твару:
вэлюм, сукенка i кветкi,
залётка разважлiвы гэткi.

Усё, каб прыгожа, дарэчы,
любага постаць i плечы.
Лагодна родная мова,
як музыка , кожнае слова..

Каханне, каб лебядзiнае,
i любы адзiны, адзiны.
Каб добра жылося ў Айчыне.
Ляцяць i ляцяць, што гадзiна,

думкi ў сусвет нясупынна
бязгучным , жаданным чынам.
I вiдавочны абшары
лясы i пагоркi, як мары.

Ля возера казка блукае,
чароўныя мары бае .
Юнацкi запал у ахвоту,
усё зразумела чароту .

Ён шапацiць свае думкi,
малюе лёса малюнкi.
Побач жытнёвае поле ...
Як мары – шчаслiвая б доля!


Рецензии