Марку Шагалу
Мне падрыхтуе новыя сюрпрызы.
Складаю свае крылы - дэльтаплан
І заміраю ля стагоддзяў рысы.
Нясу свой свет культурна, з нотай «му»,
Распырскваючы вогненныя плямы,
Даступныя Шагалу аднаму,
Знікаю ў гэтых плямах, нібы п'яны.
Я лётаю па небе, я цару,
Душа даўно на тое мае права.
Шчаслiвую намаляваў пару,
А чым і як - каму якая справа?
29.09.2012
Малюнкi М.Шагала
Свидетельство о публикации №112093000982