Млечны шлях
Бяздонным моры светлага блакіту!
Кранацца рук, хавацца ў валасах,
Пакуль тваёй усмешкай не забіты.
То вейкамі далоні казытаць,
То вуснамі схіляць маўкліва шыю.
Быць думкамі з табою і лятаць
Туды, дзе неба нам прасціны шые.
Мне трэба пастаянна быць з табой
(Расстання дзень - і я такi ня ўзнёслы),
Шукаць твой водар, адчуваць прыбой
Сардэчных хваль тваіх, узмахам вёслаў
Забраць цябе ў абдымкаў цесны круг,
Зліваючыся разам і навечна.
Табою жыць, табою быць і рук
Не размыкать - ісці па шляху Млечным!
30.09.2012
Свидетельство о публикации №112093006352