fe-? -male poetry

З-за мяне вы вядзеце сваё заганнае існаванне,
                Увесь род чалавечы абавязаны мне сваімі пакутамі.
Вы праклінаеце мяне ў начных бяссонных
                разважаннях пра тленнасць быцця,
калі цень дрэваў на сцяне малюе пякельныя мукі,
                а цішыня скаланаецца
                маленнем да Панны.
Мяне вы дзячыць павінны за выгнанне з раю і двухтысячагадовае
        Нараджэнне ў заўсёдным бясконцым граху,
Які ні ўчынкамі, ні малітвамі, ні пахошчамі
                Не змыць. Ні вашым продкам, ні нашчадкам - упакорцеся!
Я менавіта тая шлюха, што глядзіць прызыўна на кожнага мужчыну,
                За хлебны акраечак  гатовая прадаць усё запаветнае.
Мяне не раз палілі на вогнішчах за падазрэнне ў блудзе -
Ды што яно! А сукупленні з чарцямі, оргіі на чорных імшах і гэтак  далей -
                Наіўны інквізітар думаў, што я не прыкінуся ў ночы сукубам,
Седзячы на яго богабаязнай неабрэзанай плоці?
І я вас ўсіх аднойчы нарадзіла, стогнучы ў пакутах радавых, спачатку
                зачала ў каханні, дзевяць месяцаў  засцерагала ў чэраве,
Вы слухалі маё сэрца - ваша сэрца было толькі ценем гуку майго.
А потым, прычыняючы невымоўны боль, вы пралазілі праз маю нутробу.
              Вы ўсе марыце пра мяне, распранаеце ў марах сваіх, абдымаючы,
   Сцягваеце апошнюю апору беззаганнасьці.
Улешчваеце салодкімі прамовамі.
Ці не мяне вы ўсе адной рукой абдымаеце,
                каб другую падкласці пад галаву? -
          заміраючы ад  жадання першым зазірнуць у забаронены сад.
Я брудная распусніца, маці-заступніца,
             Цнатлівая  нявінніца і практычна заўсёды забойца -
                я буду адзінай тэмай паэзіі.   
               


Рецензии