венск вальс
І вось я адна з дзевяці
стаю насупраць цябе;
над намі крышталь,
люстэркі і венскае барока,
хвілінка - і на гэтай выспе вясны
пасярод гурбаў жоўтага лісцця і памерлых дрэваў
будуць чуцца стогны птушыных спеваў.
Мы будзем танчыць гэты вальс,
не зазіраючы яму ў вочы,
адхіляючыся ад яго бясконцага хваста,
што вынырвае з пены музыкі Штрауса.
Вось разварот, яшчэ адно па -
мы зноўку выратаваныя
ад смуроднага дыхання нашага вальса,
у якім Вакх абдымае Смерць.
Дзесці там удалечыні, каля бара,
спадары крытыкуюць звычкі гішпанцаў,
чэрпаючы віно з чана, не ведаючы, што наперадзе іх
чакае, чакае, чакае Смерць.
Але і мы ненадоўга выратаваныя,
хутка нас захопіць у палон пачвара-вальс,
увянчаны амелай, апрануты ў кіпарыс, ён пахавае нас
пад гукі вясновых галасоў.
Свидетельство о публикации №112092806984