Дрыкгант

                Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты,
                парода, ад якой зараз нічога не засталося…
                У.Караткевіч. “Дзікае паляванне караля Стаха”

Дрыкганта вочы  агністасцю поўняцца,
Быццам хаваецца полымя ў іх.

Стаха ляціць агалцелая конніца –
Скачкі Мінулага,думак маіх.

Інахадзь дзіўная, дзесьці – машыстая.
Дрыкгант чубары, дзе шлях твой ляжыць?

Плямамі дробнымі, нібы іскрыстымі,
Увесь пакрыты, да зорак бяжыць…


Рецензии