Н. З. Хазану, учителю белорусской литературы

          Посвящается светлой памяти Николая Захаровича Хазана


Заўжды любіла Вашу мову,
Ваш незвычайны добры гумар,
Яскравае, як кветка, слова,
Маўчанне Ваша, Вашы думы

Маўчанам звалі Вас у школе,-
Такім павінен быть мысліцель,
Я не забуду Вас ніколі,-
Ваш вобраз ззяе, бы ў сафіце…

Вы мне дарылі подых Слова
І сувязь хмельных гукаў кубак:
Максіма Танка, і Лынькова,
І прамяністага Якуба:

“Мой родны кут…як ты мне мілы”…
Купалы вершы – “ласкай матчынай”.
Са мной іх творы да магілы:
Прыйшлі ад Вас і сталі спадчынай!


Рецензии
Як хораша. Да мяне беларуская мова не прыйшла праз настаўніка. Каноны заміналі, цяперака толькі у гэтым переканалася. А твая падзяка тут шчыраму і талентавітаму у настаўніцтве чалавеку. Светлай памяці.

Елена Лапшина   26.09.2012 01:05     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, вельми удзячна.

Соловьёва   27.09.2012 00:08   Заявить о нарушении