Верасень

Чырвона-буры верасень прыходзiць,
I з iм лiстота ў парках карагодзiць.
Пунсовых пацалункаў мiтусню
Я назiраю, як гульню агню.
Удзячны парк развiтваецца з летам,
Ён увабраў цяпло святла i гэтым
Шчаслівы, выйшаў, быццам на парад –
На публiкi захопленай агляд.
Як рознакаляровыя паштоўкi,
Як успамiны, нiбы замалёўкi,
Яны прыемныя маiх вачах,
I доўга будуць снiцца па начах.
Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
Вавёрке з рук падораны арэшак,
Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.
24.09.2012


Рецензии
Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.

Спадабаўся Ваш цудоўны верасень,з цяплом,

Гонтарева Тамара   06.10.2012 13:59     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, Тома. Заходзьце яшчэ!

Махнач Сергей Юрьевсын   09.10.2012 01:15   Заявить о нарушении