Цвiтуць каштаны восенню

Успыхнулі зноў каштаны,
восень здзівіўшы цветам.
Буйна цвітуць каштаны,
нібы хаўтуры лету.

Свечкі дажджом халодным
восень няшчадна тушыць,
ветрам пяшчотных кветак
крохкае шчасце рушыць.

Толькі так ярка на шэрым,
і па-дзіцячы смела
з восені злым намерам
яны не змірыліся!
             Бела...


хаўтуры(бел) - поминки


Рецензии
Прыгожы верш! Цудоўна!

Елена Котова 12   02.06.2021 07:29     Заявить о нарушении
Дзякуй,Алена,рада,што гэта з'ява закранула i вашу душу.

Лариса Винникова 2   02.06.2021 08:17   Заявить о нарушении