Санет 3

Французская паслядоўнасць

Я сустрэў цябе на скрыжаванні.
Ты была прыгожая даволі.
Я такіх не сустракаў ніколі.
У маім сэрцы нарадзілася каханне.

Пра цябе былі ўсе разважанні.
“Ажанісь – сказала мне, - саколік,
Калі ты не пень і алкаголік
І змаўчыш на жонкі нараканні!”

Мы сыгралі хуценька вяселле.
Годы йшлі, мы ціха вар”яцелі.
Я свабоду страціў сваю з часам.

Ты паўсюль штодня за мной сачыла.
І каханне згінула, астыла
Пад тваім чырвоненькім абцасам.

19.02.2006


Рецензии