Шчасце Бел. Мова
Напэўна, у звычайным шчасці…
Калі не сорамна прызнаць
Што здолеў жыццё ў лёс укласці…
Калі Бог ласку даў пачуць
Матулі мудрыя парады,
У вочы бацьку зазірнуць.
Не зведаць аніколі здрады.
Калі ўсе блізкія здаровы,
І сваё роднае дзіця
З пяшчотай вымаўляе словы:
“Матуля, родная мая”.
І не баліць з адчаю сэрца,
Душа ад болю не крычыць.
Калі сумленне дазваляе,
Як ты жывеш – так далей жыць.
Напэўна, шчасце – быць сабою
І дабрыні нічым не замінаць,
Не шкадаваць ані пра тое,
Што памяць прызвана хаваць.
Быць на сваім месцы ў Сусвеце,
І не чакаць з пакутай небыцця…
Жыць па душы –ці не гэта шчасце?
Ці гэта не гармонія жыцця?
19.09.2012г.
Я Вам улыбаюсь, Люди)))
Свидетельство о публикации №112091900600
Татта Дзалатти 16.12.2012 23:56 Заявить о нарушении