Дзяцiнства

Я жыву на самым краі
Цудадзейных светлых мар.
І ляцяць нягодаў зграі
З асалодай мне ў твар.

Я – рамантык-летуценнік,
Што лунае ў вышыні
У журботным задуменні
Пра дзяцінства тыя дні,

Калі марыў я пра неба,
Шчасце, добрыя ўсмешкі,
Калі зведаў водар хлеба
Ды прагледзеў тыя сцежкі,

Што вялі да маці-сонца.
І свабоды подых часам
Заглядаў у маё аконца
Разам з казачным Пегасам.

Час нястрымны, апастылы…
На душы маёй гаротна,
Што жыццё зламала крылы;
Так балюча, так самотна…

Час дзяцінства – на хвіліны;
Захавайце ў сэрцах людзі
Назаўсёды ўспаміны,
Покуль сонца тое будзе.


Рецензии