Людзям на балоце выпала кра на беларускай мовай

Людзям на балоце выпала краіна:
Што было айцу мо будзе й сыну,
А няма ў краіне Святога духа -
Не кожнаму схіліцца дзяржаўнае вуха.

Сцяг усім вядомы – закат на балоце,
Кожнаму кантракт ды хустка на роце.
Ворагаў ўсяго опы ды мядзведзі,
Ды ў сваю чаргу ледзь не ўсе суседзі.

Сябруе з усімі, хто мае грошы,
Калі крэдіт даў-ты ж мой харошы!
Ці сасуд з вужамі, ці люстэрка жахаў,
Дзе ж Пан Бог з краінай даў калісьці маху…


Рецензии
На Беларусі - святой дух ёсць. Праблема у тым, што за грахі, ілюстраванага у вершы, бацькі і сына было з паслана пакаранне - таталітарны экстрымізм у адносінах да свайго народа. Але не усё так дрэнна. Народ з рэспублікі асабліва не бяжыць ....

Дмитрий Панарин   29.06.2013 05:38     Заявить о нарушении