Мамiны апошнiя провады

Я ведаў, мама, ты мяне чакала,
Я чуў твой голас з родных мне грудзей.
Тым голасам нам песні ты спявала
І ў сны ім закалыхвала  дзяцей.

Той голас выпраўляў мяне ў дарогу,
У люты вецер ахінаў цяплом
І ўзносіў модлы па вячэры пану Богу,
Каб шчасце меў і я, і ўвесь мой дом.

Віхор развеяў родных мейсц карціны
Пасерабрыў і косы, і груды
Апошнім часам мрою ўспаміны
Якой прыгожай,мама, ты была тады!

Ў той летні дзень, калі апошні золкі
Прамень на захад мне дарогу разаслаў
Накінуў на аблокі лук вяселакі
Абвіты у маністы росных траў.

І чаму ж я больш не спыніў машыну?
Чаму не прашаптаў мне небакрай,
Што я цябе ўжо назаўжды пакіну,
Што ў раз апошні вымаўлю:"Бывай!"

Што ў раз апошні цябе пацалую
І абдыму ў апошні ўжо разок!
Што не пабачу больш цябе жывую
Не ўчую з вуснаў роднае:"Сынок!"

Неба роднаг мроіцца просінь,
Ажывае нібыта ў сне...
За акном звоніць золатам восень
Кліча зноў да матулі мяне.
 


Рецензии