Жураулиная геаметрыя

У трохкутніках раўнабедраных
Нашы вёскі і гарады.
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.

Штось шчымліва-незразумелае
Растрывожыць душу і слых.
Гэта неба, ад хмар ссівелае,
Адгукнецца сваім “курлы”.

Так няўтульна, самотна, ветрана,
А наперадзе – халады…
Жураўлінае геаметрыя
Зноў расчульвае, як заўжды.


Рецензии
Выдатныя вершы, Аксана! З першых радкоў закахаўся ў вашу паэзію! Пішыце яшчэ, я абавязкова вярнуся прачытаць!

Вершы   21.02.2014 08:47     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, шаноўны Незнаёмец! Дзеля такіх водгукаў сапраўды варта пісаць!

Оксана Ярошенок   21.02.2014 22:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.