Беларусь
Я сын шматпакутнай, цярплівай зямлі.
Над ёю ў небе ўсміхаюцца зоры,
А ўнізе імкліва бягуць ручаі.
Вось толькі народ тут якісьці нясмелы,
І штосьці ў тутэйшай не так грамадзе:
Жыццё працякае бязвольна, самлела –
У глупай, пустой языком малацьбе.
Нічога не йдзе далей за гаворку –
Імгненна згасае раптоўны агмень,
Заўсёды знаходзіцца штосьці, каб зноўку
Сядзець сабе ціха, схаваўшыся ў цень.
Я быццам ўжо звыклы да гэтага ладу;
Праходзяць гады… Але я спадзяюсь,
Што зменіцца хутка ў народзе ўлада –
І можа тады ажыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №112090601048