Адгарэла лета
Лег туману кужаль зноў на паплавы.
Ды пульсуе ў жылах млонсна і балесне
Памяць аб каханні, покуль я жывы.
Памяць аб сустрэчы на глухім паўстанку
Ды на ўскрайку лесу, камарні дзе звон.
Зоркі ў паднябессі, зыр кахання ўранку
Ды каханай вочы нібы сіні сон.
Колькі дзе ня ездзіў, ды нідзе ніводзін
Не запаў у сэрца мне другі пагляд.
Ад усяго сэрца ў дзень тваіх народзін
Вып'ю за цябе я і гукну: Vivat!
Дай Бог табе шчасця, дай Бог табе долі!
Каб вачэй азёры не сплылі дажджом!
Каб луналі песні табе ў родным полі,
Каб чакаў у сэрцы заўжды родны дом!
Свидетельство о публикации №112090108762