Сяброуства

Сяброўства не апішаш словамі,
Сяброўства не забудзецца ў цішы.
Сяброўства - гэта сувязь з людзямі,
Якія не апошнія ў жыцці...

Сябрамі назваюцца браты твае,
Якімі сталі яны за доўгі час,
Сяброўства з імі будзеш помніць доўга ты,
Прашу прабачыць ня доўга, а весь час.

Сяброў не можа быць пяць соцен,
Аднак многія думаюць інакш,
Бо памыляюцца, лічачы сябрамі,
Людзей, якім на вас пляваць...

Найлепшых сябраў таксама не бывае,
Сапраўдных называюць так сяброў,
Бо людзі ілюзію ствараюць,
Бо хочуць, каб шмат было братоў...

З гэтага вынік можна нам зрабіць усім:
Сапраўдных сябраў не бывае шмат.
І вось пытанне, у якім адказ патрэбен:
Хто ёсць твой сябар, а хто ў жыцці на час?...

29 жніўня 2012 года.


Рецензии