2 Бабушкины приключения

Бабуліны прыгоды

І чаму, чым больш мне год,
Тым больш маю я прыгод?!
Прыліпаюць, нібы мухі.
Галава баліць ад скрухі.
Вось чарговая прыгода.
У дзяцей была нагода -
Запрасілі на вяселле.
Прыняла я жменю “зелля”,
Каб свой ціск рэгуляваць,
Трэба ж унучку даглядаць,
Бо яна яшчэ малая,
На вяселлях не гуляе.
Паўгадочка ёй, малечы.
Дачка кажа мне дарэчы,
Што нам есці, калі спаць,
Калі памперсы мяняць.
І чаго так хвалявацца?!
Я ж умею упраўляцца.
З дзецьмі мела спраў нямала -
Раней унука гадавала...
Мы паспалі, пагулялі,
Потым памперс мы мянялі.
Зашпіліла ўнучцы бодзі.
Так, бялізна гэта ў модзе.
Апранаем па чарзе:
Паўзункі, шкарпэткі дзве.
Жах! Адна! Няма другой!
Дай мне рады, Божа мой,
Бо згубіла я шкарпэтку.
Зазірнула пад сурвэтку,
На канапу, пад канапу
І ў шафу. і абапал.
Я гляджу на дыване,
На паліцах на сцяне.
Мо згубіла дзе ў ложку?
Ой, застудзіць дзіця ножку!
З ложка ўнучка паглядае:
Дзе бабуля, што шукае.
Раптам голас падае,
Падыходжу да яе,
Ножкі б’юць па прасціні:
“ Ты на іх, бабуль, зірні,
Дзве шкарпэткі на адной,
Кінь, бабуля, пошук свой.”
Вось разумнае дзіцяці,
Хоць яшчэ і немаўляці!..
І чаму, чым больш мне год,
Тым больш маю я прыгод.


Рецензии