Што казаць тут?!
Транспарт ёсць у нас - грамадскі.
Дапаможа ён дабрацца
І на працу, і ў госці,
Ці купіць дзе-небудзь штосці.
На прыпынак раніцой
Крочуць людзі чарадой.
Сонца ўсходзіць па крысе.
Вось аўтобус. Селі ўсе.
Ля чарговага прыпынку
Атрымалася замінка.
Рух аўтобус прыпыніў,
Дзверы ўсёж не адчыніў.
Раптам першая пляцоўка
У кішэні лезе лоўка.
І з пляцоўкі чутны “стрэл”,
Па салоне паляцеў.
І з другой пляцоўкі, з трэцяй -
“Стрэлы”, нібы шквальны вецер.
“Стрэлаў” гук ляціць адусюль,
Хоць хавайся ты ад “куль”!
Што зрабілася з народам?
Можа нехта робіць шкоду?..
На прыпынку кантралёры,
Здалёк бачны іх уборы.
У кампосцер б’юць “зайцы”.
Што казаць тут?! Малайцы!
Свидетельство о публикации №112082406132
Абсолютная Зависимость 06.09.2012 23:33 Заявить о нарушении