2 Чаму...

Зноў прамень надзеі бліскануў праз хмары.
Я яго злавіла ў свае далоні.
Паляцелі ўдалеч мае думкі-мары.
Нават не спыняюць іх сівыя скроні.

Зразумець дай, Божа, дзе падман, дзе існасць.
Ад  "апёкаў" сэрца часам так баліць!
З мар лячу стралою ў нашу рэчаіснасць...
Чаму ж зноўку промні я іду лавіць?..


Рецензии