Кот

С русского: Сергей Приходченко http://www.proza.ru/2011/06/02/1445

Пад сакавіцкім сонцам грэе спінку кот,
Дурманіць галаву вясновае надвор’е.
Хай ў шрамах морда і бурчыць жывот –
Тырчаць вусы так ваяўніча, горда.

Прыжмурыў вочкі сціплы наш храбрэц,
Палашчыць шэрстку цёплы вецер.
Вось і вясна! А значыць – не канец,
Крыху шчэ пажывем на белым свеце!

Дзе пашкадуе добры чалавек,
А дзе і ўкрасці прыдзецца.
Зусім нядоўгі на зямлі брадзяжны век,
Але глядзіш, – і поспех усміхнецца.

Яму не раз ужо спаткалася вядзьмарка-смерць,
Сціскаючы пятлю на тонкай шыі.
Здаралася у сцюжу гінучы, калець.
Здараліся і людзі, за сабак больш злыя.

Ўсё гэта у мінулым... Вось ізноў пчала гудзе.
Каханнем і свабодай сэрца б’ецца.
Хай ты нічый, - табе ўвесь свет належыць!
І сонца нам пароўну ўсім даецца.


Рецензии