***
Я наогул дажджу не баяўся,
Парасонаў зусім не насіў,
Я па лужынах бег і смяяўся,
Бо тады я малым яшчэ быў.
Марш бравурны па дахах каціўся,
Расчыняў я пашырай акно.
Але маршаў ўжо гук супыніўся,
Іх не чую даволі даўно.
Плач, не музыку, ў вЫцці вятроў
Цяпер слухаць я стаў ўсё часцей,
Я адказы у плачы шукаў
На пытанні журботы сваёй.
Хтосьці скажа, ўсё ўзрост вінаваты,
Ты не хлопчык па лужынах бегчы,
Азірніся: нягоды і страты
Незлічоныя леглі на плечы.
Наша Восень усё расстаўляе,
Хоча змыць непатрэбны налёт.
Вельмі хутка жыццё пралятае,
Тут падзенне, тут бездань, тут ўзлёт.
Не, не варта дарэмна таміцца,
Бо у лёсе больш шмат перамог.
Вунь пад дожджыкам сын весяліцца,
І яму зараз столькі ж жа год.
Ў дні, калі я дажджу не баяўся,
Парасонаў зусім не насіў,
Я па лужынах бег і смяяўся,
Бо тады я малым зусім быў.
Свидетельство о публикации №112082400245