2 З часам сум у душы не сц хае...

Нам заўжды не стае па жыцці:
Каму грошай, камусці кахання,
Хтось не змог да высновы прыйсці,
А мяне абыходзіць - спатканне.

Не, не тое спатканне - боль мой,
Што яднае мужчыну з жанчынай.
Я ўсёй адчуваю душой, -
Не хапае спаткання з радзімай.

Не хапае спаткання з зямлёй,
З рэчкай, лугам, бацькоўскаю хатай.
Ты прабач мяне, кут любы мой,
Прад табой я была вінавата.

Дзень за днём, год за годам ідзе...
З часам сум у душы не сціхае.
Мітусімся ў дзён чарадзе,
А радзіма заўжды нас чакае.

Ты чакай,я прыеду дамоў,
З маладосцю хачу павітацца.
Я малітву шапчу зноў і зноў,
Каб даў Бог нам часцей сустракацца.

 


Рецензии