Мая Алiса краiне цудаu

Гэтая дзяўчынка проста любіла раздвойваць сябе, становячыся двума дзяўчынкамі адначасова.
І ніколі не прымала адмовы, не выносіла ілжывыя словы,
Яна жіла нібы ў сне.
__

Толькі гарчыца зусім не птушка.
І сцюжа зусім не лета,
І воблака - не мая падушка,
І марс - не мая планета.

Толькі людзі не ўсе святыя.
І коткі не ўсе ласкавыя,
А сябры бываюць злымі,
Нібыта ўвесь час лукавыя.

Гэта цвердзяць і ўдзень і ўночы.
Сказаць яны пра смутак свой хочуць.
Заплюшчылі ад жыцця свайго вочы.
І бягуць ад яго прэч.
__

Кролік, пачакай мяне, даражэнькі.
Разумею, трэба бегчы з усіх ног
Стой, пачакай! Я раблюся маленькай,
Я ўжо амаль як дубовы лісток.

Кролік, глядзі! Чаму ты не бачыш?!
Кролік, я тут! Не чуе мяне...

Ён не пачуе, калі ты заплачаш
Ён не заўважа, калі ўпадзеш.

І не таму, што ён не хоча,
І не таму, што ён не хоча.
Проста ён не бачыць цябе,
Не адчувае чамусь.
__

Кролік, пачакай мяне, я памалюся.
Разумею, трэба маліцца ад сэрца свайго
Стой, пачакай! Я вялікай раблюся,
Я ўжо амаль дастану яго.

Кролік, глядзі! Чаму ты не бачыш?!
Кролік, я тут! Не чуе мяне...

Ён не пачуе, калі ты заплачаш
Але ж заўважа, калі ўпадзеш.

І не таму, што ён не хоча,
І не таму, што ён не хоча.
Проста не бачыць ён цалкам цябе,
Не адчувае чамусь.
__

Але ж дзівісь - канец стаў пачаткам
Пачатак прыйшоў у канец.


Рецензии