***
І ад купюр трашчыць кашэль...
Наступіць час, калі няўмольна
твой карабель сядзе на мель.
* * *
Задрамаў лясок маўклівы,
Не спявае птах даўно!
І, нібыта муж раўнівы,
Клён пастукае ў акно...
* * *
Павер нарэшце: ёсць шчэ сілы!
Надзея ёсць. І дабрыня.
А за плячыма - тыя крылы,
Што ўздымаюць нас штодня.
* * *
Нам ранавата яшчэ ў вырай!
Спяшацца ў іншы свет не трэба...
Жыццё нам дадзена, як міласць,
Яго цані, як бохан хлеба!
Свидетельство о публикации №112082206304