***

 ПОДЫХ ВОСЕНІ
Яшчэ далёка да зімы,
А сцежка ў жыце абарвецца...
Прыходзяць зноўку халады,
Туман ля сажалкі віецца.

Зірну на дрэвы і кусты,
Расінкі, нібыта каралі,
Высокі бераг стаў пусты,
Цалуюць сёння яго хвалі.

На беразе, каля ракі,
Я лета звонкае гукаю...
Куды ж падзеліся шляхі,
Якія радуюцца маю?


Рецензии