Жизнь - интересное тиканье

Жыццё – цікАвае  “ціканне”.

Як гадзіннік,
завялі цябе калісьці,
закруціўшы нейкую спружыну –
цІкай,цІкай…
жЫва
выкарабкаўся з мАтчынай калыскі
і паўзеш,паўзеш сабе
паціху…

І на колькі ж  хопіць
гэтае “спружыны”?
Колькі “цікаць”,хлОпец,
да якой хвіліны?

Па якой прычыне
кожнаму
розны срок даецца?
Справа ўся – ў спружыне?
Таму – не дакруцілі?
А таму- занадта?
...дзынькнула…
і – рвецца.
…“цікаў” малавата…

А навошта “цікаў”?
Што зрабіў такога?
Абуджаў ты сонных,
ці –
абы ціха,ціха,
ўпОтай?..
Напляваць,
будзе што там,пОтым,
абы ціха – сёння…
**+**
(21 жніўня 2012г.)


Рецензии