Што застанецца ад мяне?
Калі зямны мой час міне
І я па божаму закону
Прыйду з манетаю к Харону?
Што я скажу яму тады
Там, каля стыксавай вады,
Калі душа пакіне цела?
Чаго я жыў? І што хацела
Мая матуля, каб пазнаў,
Мне імя даўшы: Станіслаў?
Бо імя звонкае! І славы
Прынеслі многа Станіславы
Князямі многа добрых спраў
Зрабілі ў ВКЛ. І дбаў
З іх кожны, каб цвіла Літва!
Мая ж ссівела галава,
А я ўсё іду да мэты:
Каб збыць да рэшты рак з планеты.
Ці хопіць часу, каб дайсці?
Мой Божа! Дай адказ знайсці!
Свидетельство о публикации №112081807912