Пятница - тринадцатое
(13 ліпеня 2012 году,у пятніцу,нарадзіўся ўнук у мяне… трэці…
і далі дзеці мае імя яму – Мірон…)
*13 жніўня 2012г.
Аб чым
маленькі марыць чалавек?
Ці ёсць якія мары
ў немаўляткі?
…сапе сабе,прыціснуўшысь да таткі…
Ці ёсць якія думкі ў галаве?
Дзед на яго глядзіць…
На дзеда Ён…
Дзіцятка,
ты,не толькі ўнук,
ты – Цуда!
А я – стары…
і у мяне пакута -
намарыць,намаліць
шчаслівы Лёс табе,Мірон…
Каб доўга жыў –
бо Бог табе спаслаў –
Жыццё…
Каб не кранула Зло
цябе ніколі,
сябры
каб не паслалі ў забыццё,
і каб не ведаў ты
халопскага няволля…
Дзяўчыну каб сустрэў
і змацаваў сям’ю,
і каб далей прадоўжыў род…
Цягніся ўвысь,Мірон,
а я у Бога намалю,
каб ты шчасліва жыў
за годам год…
А вырасцеш калі,
і станеш мацнаваты,
не забывай,
яшчэ жывы твой дзед…
Праходзячы паблізу дзе,
успомні пра мяне,
зайдзі да дзеда ў хату…
*+*
13 жніўня 2012г.
***Ліпень - Июль. Жнівень - Август.
Свидетельство о публикации №112081603386
Дзякуй.)
Владимир Кабердин 19.08.2012 21:02 Заявить о нарушении
і з'явіліся думкі - аб чым я хачу Мірону сказаць.
А думкі пацягшнулі за сабою склад верша, і, калі даць пастрочна,дык Ён выглядае так:
**
Аб чым маленькі марыць чалавек?
Ці ёсць якія мары ў немаўляткі?
…сапе сабе,прыціснуўшысь да таткі…
Ці ёсць якія думкі ў галаве?
Дзед на яго глядзіць…На дзеда Ён…
Дзіцятка,ты,не толькі ўнук,ты – Цуда!
А я – стары… і у мяне пакута -
намарыць,намаліць шчаслівы Лёс табе,Мірон…
Каб доўга жыў – бо Бог табе спаслаў – Жыццё…
Каб не кранула Зло цябе ніколі,
сябры каб не паслалі ў забыццё,
і каб не ведаў ты халопскага няволля…
Дзяўчыну каб сустрэў і змацаваў сям’ю,
і каб далей прадоўжыў род…
Цягніся ўвысь,Мірон,а я у Бога намалю,
каб ты шчасліва жыў за годам год…
А вырасцеш калі,і станеш мацнаваты,
не забывай,яшчэ жывы твой дзед…
Праходзячы паблізу дзе,
успомні пра мяне,зайдзі да дзеда ў хату…
*+*
Олег Буйницкий 19.08.2012 18:11 Заявить о нарушении