Эх, старэю...
Перасохлі мае рэкі,
Рэкі жарсцяў маладых.
І знясілелі дашчэнту
Словы, што нібыта прэнты,
Білі трапна і пад дых.
Анікога больш не хочуць
Лашчыць позіркамі вочы…
Хоць павыкалі ты іх!
Ці, дальбог, бяда такая?
Покуль нервам адчуваю
Кожны подых твой і ўздрыг.
Лысая Гара, 10.08.2012.
Свидетельство о публикации №112081505422
А калі Лысая Гара - тая, што у Зялёным, то мы суседзі па дачы (Крыжоўка)
З павагай
Валеланна 02.12.2012 01:52 Заявить о нарушении
Сержук Сыс 04.12.2012 11:57 Заявить о нарушении