Прыбяжы!

Я паклічу сэрцам: “Прыбяжы,
У ажыннік, што каля мяжы!”
А ў вачах тваіх спалох яшчэ які:
“Дзе ж твае ажыны-буякі?”

Адкажу табе, галуба, неўспадзеў:
“Покуль дачакаўся – дык паеў…
Што табе ўзамен прапанаваць?
- Толькі мае вусны каштаваць.

11.08.2012.


Рецензии
Прыгожае сугучча: "Прыбяжы... ажыннік... мяжы"

Каб паднімаць ваш рэйтынг, я буду пісаць вам час ад часу рэцэнзіі.
А то, сапраўдны таленавіты беларускі паэт і так мала рэцэнзій.

Альжбэта Палачанка   11.10.2012 16:25     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам! Прымаецца.

Сержук Сыс   19.10.2012 13:06   Заявить о нарушении
I мы, i нам!)))

Вершы   04.04.2014 14:08   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.