Цягне Сусвет
ледзь не да самай зямлі!
Цягне Сусвет і ў 15,і ў 40...
Там, у юнацтве, лятаць мы маглі
ў снах сваіх лёгкіх і мроях узнёслых.
Так, аб каханні - пачуцці дарослых.
Неба магніціць пагляды і мары.
Месяц, брат Сонца,не спіць, круглатвары, -
слухае з зоркамі ўздыхі гітары...
2012г.
Свидетельство о публикации №112080900533