Я адчуваю

Я адчуваю пах валос бялёсых,
І скуру тваю белую, як мел,
Яднанне душ, яднанне нашіх лёсаў,
Вачэй яднанне ды яднанне цел.

Я адчуваю шэпат тваёй мовы,
Я адчуваю, як вагнём гарым,
І пра каханне думкі ўсе ды словы
І пра каханне ціха гаварым.

Я адчуваю сціплае натхненне
І ў руце маёй твая рука,
Нібыта сакавіцкае насенне
Нясе няспынная і быстрая рака.

Чаргуюцца бялёсыя палосы,
На небе ды з аблокаў карагод,
Свай дзяўчыны я крынаю косы -
Крыніцу асалоды ды лагод.

А на палетках скірды між пракосаў,
Над намі вялічэзны стаіць дуб,
Яднанне душ, яднанне нашых лёсаў,
Вачэй яднанне і яднанне губ.
6.08.2012


Рецензии