Минская ночь в августе
Сяжу на лоджыі.
Пью каву.
І гляжу на неба.
Там зоркі зіхацяць,
і месяц стАрыцца…
…і нешта ж захацелась пажадаць…
…ці то, аддаць каму, ці ад кагосьці атрымаць…
А можа збудзецца…
А можа здАрыцца…
А можа споўніць пажаданне Бог?
А, раптам, возьме ды спытае…
А я,
й ня ведаю –
што мне патрэбна…
Во, дурасць жа якая…
СтарЫ я, ні аб чым ужо не марыцца…
…на небе месяц – стАры…
…таксама, мабыць, занямог…
І праўда,
неабходна мне хоць штосьці,
такое, што патрэбна – неўцярпёж?
Жывы.
Яшчэ не помер.
У нядзелю завітае ў госьці
малодшы сын з унукам.
Ці старэйшая унучка.
Яе дакорам не чапляй, калючка…
Але, не ў мамачку – дачку маю.
Дачка ж мая – шчэ тая баба-злюка…
Выхоўвалі ж, як трэба… і з чаго ж?..
АнЁл была,а не дзіцятка…
…праз сорак год – не пазнаю…
…лайдачка…
Гляжу на неба.
Там міроў – мільярды.
Зямля сярод іх –
вёсачка, якіх на небе многа…
Мо ў Цэнтры,
дзесьці там,
жывуць бліжэй да Бога,
і, пад Яго наглядам.
А таму, напэўна, лепей…
…няма там месцячковых Гадаў…
А мы – тутэйшыя,
гарбацімся за корку хлеба.
…і марым,
пасля смяроты ўзнясцісь на Неба…
*+*
(ноччу 5 жніўня 2012г.)
Свидетельство о публикации №112080507749