Спат. Ы. канне
прыпыніліся ў бяседзе,
і ,саслаўшы на пагоду,
ён паклікаў на прыроду:
-У асабістых інтарэсах
прагуляемся да лесу,
пагуляем па палянцы -
зробим сэрцу ачуханцы:
паспяваем у лесе песні,
бо настрой – ну хоць ты трэсні!
а яшчэ вазьмі сяброўку,
бо ўдваіх ісці нялоўка.
Ды такую…, каб з фігурай -
у цябе ж адна халтура!
-Ой, не ведаю, суседу,
дзе ж іх знойдзеш на бяседу:
тая Ганна, што прыгожа,
з дому ўцячы не можа,
ну а Манька, без халтуры,
дзе ні глянь – адно фігура!!!
То ж такая на паляне
паміж елкамі ўстране.
-Мо, удваіх няёмка будзе?
Што на гэта скажуць людзі? –
Так сусед траха сумеўся,
толькі скора разгарэўся:
-Ёсць такая прапанова:
каб заладзілася змова,
не пашкодзіла б пагрэцца –
бо зусім застыла сэрца.
нас ніхто там не ўбачыць,
ды раней прашу прабачыць…
Меюся табе прызнацца:
як палезу цалавацца,
ды скажу, што ты прыгожа,
без цябе мне жыць нягожа
і фігура без заганаў,
не зважай – то я ўжо п’яны.
будзь са мной “запанібрата”,
ды ісці да мяне ў хату
і не думай дзеля бога :
я ж не вып’ю столькі многа!
Пасядзелі, закусілі,
песень шмат нагаласілі...
Толькі думкі павяліся –
розум з целам разышліся...
Сонца села за сяло
і суседа "панясло":
-Я цябе амаль не бачу.
Сядзь паблізу, будзь удзячна.
Да цябе такая справа :
дужа ты прыгожай стала!
У цябе такія ногі,
рукі, зубы, позірк строгі!!!
Ты – прыгожая жанчына,
я – прываблівы мужчына,
дык дазволь мне, калі ласка,
паспытаць жаночай ласкі!
-А з чаго ж такія словы?
Мо ты, братка, нездаровы?
Ды з якой такое трасцы
я сумела спадабацца?
І калі ж ты ў гэтым свеце
прыгажосць маю прыкмеціў?
-Сёння! Як з табой спаткаўся,
дык адразу ж закахаўся!
Зглузду з’ехаў я , няйначай,
калі зноў цябе ўбачыў...
Мусіць, выпіў я багата!
Што ж, хадзём да мяне у хату!??
Свидетельство о публикации №112080503370
ну а Манька, без халтуры,
дзе ні глянь – адно фігура!!!
напомнили песняровские: Станиславу не хочу, бо ла лаву нэ всажу...
Владимир Бочаров 56 03.02.2013 10:48 Заявить о нарушении